Пінск губляе сваё гістарычнае аблічча
За апошняе пяцігоддзе старажытны Пінск страціў як найменей сем знакавых гістарычных аб’ектаў, падлічыў краязнаўца Эдвард Злобін.
Пры гэтым куды больш пытанняў выклікае тое, што ў гістарычным цэнтры другі год запар вядзецца актыўнае будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвых кропак.
“Сэрца Пінска запаўняе новабуд”, – гаворыць краязнаўца:
– На маю думку, гэта незаконнае будаўніцтва гэтых будынкаў незразумелых канструкцый. Проста жахліва зараз выглядае стары Пінск ад вуліцы Каржа да вуліцы Горкага. Гэта нешта незразумелае. І выклікае пытанне, таму што гэта адбылося ў адпаведнай зоне, якая аб’яўлена гістарычна-архітэктурным помнікам, дзе немагчыма ўвогуле будаваць “навадзелаў”. У нас чамусьці гэта стала магчымым.
Узгаданы краязнаўцам гандлёвы аб’ект, па першым праекце, які прадстаўлялі грамадскасці мусіў быць стылізаваны пад гарадскую забудову пачатку ХХ стагоддзя. Але перад будаўніцтвам ад усіх задумаў адмовіліся.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pk-gazeta.by