Алесь Пушкін у зняволенні заснаваў арт-суполку «Турма»
Вядомы мастак Алесь Пушкін, якога сілавікі затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, у гарадзенскай турме № 1 заснаваў арт-суполку «Турма». Пра гэта палітвязень паведаміў у адным з лістоў на волю.
У лісце, які цытуе «Новы час», ён паведаміў, што новая арт-суполка створана для тых мастакоў, хто:
1) Сядзеў;
2) Жыве альбо зрабіў свядомы выбар вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь;
3) Размаўляе на беларускай мове.
З-за кратаў Алесь Пушкін дасылае шмат малюнкаў на волю, у якіх распавядае пра свой быт у турме. У Instagram стварылі адмысловую старонку мастака, на якой выкладваюцца гэтыя малюнкі з апісаннем.
Мастак Алесь Пушкін падазраецца па ч.3 арт. 130 КК (распальванне варажнечы). Зараз мастака перавялі на Валадарку. Кожны можа напісаць яму ліст: Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу, СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Фота: Новы Час