Якія вакансіі ёсць на Берасцейшчыне?



Па афіцыйных дадзеных, на Берасцейшчыне маецца 8 тысяч 480 вольных вакансій на 1 тысячу 538 беспрацоўных жыхароў вобласці. Пры гэтым 73% ад усіх вакансій знаходзяцца ў гарадской мясцовасці, а 27% у вясковай, паведамляе абласны Камітэт па працы, занятасці і сацабароне.

„Аналіз попыту наймальнікаў сведчыць пра паступовыя змены на рынку працы”, – адзначае супрацоўніца пінскага Цэнтра занятасці Кацярына Мяговіч:

– У параўнанні з сітуацыяй 2-3 гады таму і гэтак далей, калі раней былі найбольш запатрабаваныя рабочыя прафесіі, якія складалі прыкладна працэнтаў 70 ад агульнай колькасці вакансіяў, то на сённяшні дзень найбольш запатрабаваныя спецыялісты, служачыя. Гэта сфера адукацыі, там не хапае псіхолагаў, музычных кіраўнікоў у дашкольных установах не хапае. Запатрабаваныя спецыялісты ў сельскай гаспадарцы і разнастайныя інжынерна-тэхнічныя работнікі, высокакваліфікаваныя спецыялісты. 

На сённяшні дзень на Берасцейшчыне ад усёй колькасці вольных вакансій 37% – гэта служачыя спецыяльнасці, асаблівы попыт на інжынераў і лекараў.

Беларускае Радыё Рацыя