Лёсаванне гандбольнага чэмпіянату свету



У сталіцы Катара горадзе Доха адбылося лёсаванне фінальнай стадыі чэмпіянату свету па гандболе 2015 году, якая пройдзе ў гэтай азіяцкай краіне. Турнір адбудзецца з 15 студзеня па 1 лютага. Дружына Беларусі, якую трэніруе Юрый Шаўцоў, трапіла ў групу «А», дзе спаткаецца з камандамі Іспаніі, Славеніі, Катара, Бразіліі і Чылі.

Вось поўны склад усіх сэкстэтаў:

Група «А»: Іспанія, Славенія, Катар, Беларусь, Бразілія, Чылі.

Група «В»: Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Македонія, Аўстрыя, Туніс, Іран.

Група «С»: Францыя, Швецыя, Алжыр, Чэхія, Егіпет, ААЭ.

Група «D»: Данія, Польшча, Расея, Аргенціна, Бахрэйн, Германія.

Беларускае Радыё Рацыя