У Менску затрыманая фатограф Таццяна Капітонава
У Менску 13 траўня затрыманая фатограф Таццяна Капітонава, яе чакае суд, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Затрыманне адбылося, калі Капітонава зрабіла перапынак у працы на міжнароднай tech-канферэнцыі EMERGE і выйшла на вуліцу. Яе даставілі ва УУС Савецкага раёна, пасля чаго павінны былі адправіць у ізалятар часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна. У чым абвінавачваюць Капітонаву, у міліцыі не паведамілі.
У ноч на 11 жніўня мінулага года, падчас задушэння акцый пратэсту ля сталічнага кінатэатра „Аўрора”, фатограф, якая працавала на тэлеканал „Белсат”, атрымала кантузію з-за выбуху святлошумавой гранаты.