ХАМАС заявіў пра гатовасць да перамір’я з Ізраілем



Нягледзячы на гатовасць ХАМАС да спынення агню, кіраўніцтва Ізраіля пакуль ніяк не адрэагавала на гэтую прапанову.

Пра гэта паведамляюць Сусветныя СМІ. На Блізкім Усходзе працягваецца эскалацыя канфлікту, які пачаўся ў траўні з пратэстаў ва Усходнім Іерусаліме з-за высялення некалькіх арабскіх сем’яў. Усяго з пачатку абвастрэння сітуацыі па Ізраілі было выпушчана звыш 1,5 тысячы ракет, частка з якіх упалі, частка — былі перахопленыя сістэмай СПА „Жалезны шчыт”. Вайна ў жыцці ізраільцян – асобны складнік. Кажа беларуска, якая жыве ў Эйлаце Дар’я Альперн-Каткоўская:

– Сказаць, што ўсе тут моцна знерваваныя, я не магу. Гэта ўсё ж такі дастаткова звычная, але раз на некалькі год у нас бываюць такія войны. Апошняя самая моцная была ў 2014 годзе такога кшталт, я таксама яе памятаю. У гарады, дзе ўвесь час ёсць бамбёжкі, на поўдні, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, а таксама ў цэнтры вакол Тэль-Авіву і Тэль-Авіў, трэба шмат часу праводзіць у бамбасховішчы.

Пра пацярпелых паведамляюць два бакі. Колькасць загінулых у выніку ізраільскіх авіяналётаў на Сектар Газа і абстрэлаў вырасла да 115 чалавек, раненні атрымалі 600, паведамляе тэлеканал Al Arabiya са спасылкай на звесткі Міністэрства аховы здароўя палесцінскай тэрыторыі. Ізраіль 13 траўня паведаміў аб сямі загінулых са свайго боку.

Беларускае Радыё Рацыя