БелАЭС разлічаная на забеспячэнне ўнутраных патрэбаў
БелАЭС разлічаная перш за ўсё на задавальненне ўнутраных патрэбаў у электраэнергіі, аднак пры неабходнасці Беларусь гатовая забяспечыць пастаўкі электраэнергіі са станцыі на экспарт.
Пра гэта заявіў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.
Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС праходзіць комплекснае апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Гэта завяршальны этап доследна-прамысловай эксплуатацыі блока.
Беларускае Радыё Рацыя