Вадзім Саранчукоў: Я толькі часова выконваючы абавязкі кіраўніка партыі



На Сойме партыі БНФ і Сойме грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне”, які адбыўся 15 траўня 2021 года, часовым кіраўніком арганізацыі абралі гарадзенца Вадзіма Саранчукова.

Палітык лічыць, што ў кіраўніцтве партыі нічога не змянілася:

– На  самой справе нічога не змянілася, страшынём партыі, як і раней, застаецца Рыгор Андрэевіч Кастусёў. Для выканання тэхнічных функцый, якія патрабуюць непасрэднага подпісу і прысутнасці, было прынятае рашэнне Сойму аб прызначэнні часова выконваючым абавязкі мяне. Таму казаць пра нейкую стратэгічную змену ці новае кіраўніцтва цяпер не выпадае. Мы яшчэ раз падкрэслілі, што працягваем працу ў прававым полі. Мы яшчэ раз падкрэсліваем, што адной з самых асноўных задач на сёння з’яўляецца вызваленне ўсіх палітычна затрыманых, спыненне рэпрэсіяў.

Па словах Вадзіма Саранчукова, вельмі вялікай праблемай з’яўляецца эміграцыя, з’яджаюць лепшыя:

– Гэта на самой справе крытычная праблема. Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя люзі вернуцца ў Беларусь, таму што з’язджаюць, на жаль, адны з лепшых. З’язджаюць тыя, якія ў стане думаць, ствараць нейкі прадукт. І гэта вельмі вялікая праблема для Беларусі.

Палітык лічыць, што персанальна пакуль не думаў над эміграцыяй, бо, на яго думку, шмат якіх рэчаў можна зрабіць, калі заставацца на радзіме.

Беларускае Радыё Рацыя