Нямецкія ўніверсітэты спыняюць супрацоўніцтва з БДУ
Нямецкія ўніверсітэты спыняюць супрацоўніцтва з БДУ. Пра гэта ў афіцыйным лісце паведаміў GEW – нямецкі прафсаюз супрацоўнікаў адукацыі і навукі.
Ён абураны сітуацыяй у БДУ, у тым ліку пераследам і незаконнымі звальненнямі сябраў прафсаюза ў ВНУ. Цяпер у БДУ ёсць праграмы супрацоўніцтва з 19 універсітэтамі Нямеччыны, ва ўсіх гэтых універсітэтах ёсць структуры прафсаюза GEW.
Нагадаем, што 14 траўня пачаўся суд па “Справе студэнтаў”. На лаве падсудных за студэнцкія пратэсты апынуліся 12 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя