Уладзімір Барадач: Афіцэры не будуць змагацца за рэжым да канца



Пратэсты ў Беларусі зусім сціхлі. Пра тое, што чакае беларусаў наступныя чатыры гады, што прымусіць сысці Лукашэнку і ці варта спадзявацца на падтрымку народа сілавікамі,  наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – палкоўнікам у адстаўцы, былым кіраўніком спецназу Уладзімірам Барадачом.

„Госць Рацыі” палкоўнік у адстаўцы, былы кіраўнік спецназу Уладзімір Барадач:

– Цяпер у нас няма ідэалогіі, раней была. Няхай яна памылковая, яе нельга было ажыццявіць, ні ў тэорыі, ні ў практыцы. Таму ў прынцыпе і разваліўся Савецкі Саюз. Эканоміка, людзі, якія раслі ў гэтым грамадстве, яны былі не ў стане канкурыраваць з жыццём, з цывілізацыяй. Развалілася эканоміка, развалілася ўся ідэя. Фактычна яна была памылковай. Цяпер увогуле ідэі няма, цяпер усё трымаецца на страху.

Што датычыць цяперашняга перыяду, то ён фактычна пазбаўлены ідэалогіі. То бок ёсць злодзеі і нявольнікі, грамадства падзелена. Яно падтрымліваецца тым, што ровень жыцця гэтых сілавікоў, ён трохі вышэй, вышэй недзе на галаву, чым у звычайных рабочых і сялян. Самае галоўнае – уся сістэма цяпер, уся дзяржаўная беларуская сістэма цяпер змагаецца не са знешнім ворагам, гэта проста падманка, усе сілавыя структуры, усе спецслужбы, яны не вядуць выведку праціўніка і контрвыведку, яны змагаюцца супраць уласнага народу. То бок усе сілы скіраваныя на кантроль, татальны кантроль, за думкамі, за дзеяннямі. Таму ў прынцыпе афіцэры, я ўжо не кажу пра жаўнераў, бо асноўная маса сілавікоў – гэта праходзячыя людзі, гэта жаўнеры, сяржанты. Яны адслужылі і выйшлі. У асноўным сіла дыктатара не ў сілавых структурах агулам, бо ўсе людзі ў Беларусі ўмеюць насіць зброю, там служыць асноўная маса 18-гадовых пацаноў, а тут мужыкі 30-40 гадоў, вось гэта жаўнеры, ім толькі дай зброю. Але грамадства настолькі падзелена, бо людзі разумнейшыя за палітыкаў.

Апазіцыя з’яўляецца прадуктам дыктатарскага рэжыму, яна сфармавана гэтым рэжымам для падману вось гэтага насельніцтва і сілавікоў. Больш разумныя людзі разумеюць, афіцэры, генералы, яны разумеюць сітуацыю, ацэньваюць сітуацыю, яны не будуць змагацца да канца за рэжым Лукашэнкі. Яны не будуць за яго паміраць. Што робіць Лукашэнка? Ён рыхтуе сваю гвардыю, ён звязвае пэўную катэгорыю людзей кроўю. Акрамя таго, такія няспелыя апазіцыянеры, як новыя апазіцыянеры, тая ж Ціханоўская зрабіла каласальныя памылкі. Яна дапамагла Лукашэнку згуртаваць сілавікоў вакол сябе. АМАП канешне будзе абараняць ужо не толькі Лукашэнку, але і сябе, свае  сем’і, каб не прыйшла Ціханоўская і яе паслядоўнікі і не засадзілі ўсіх у турму і г.д.

У нас няма спеласці ў палітыцы, у нас увогуле няма палітычных партый, якія маглі б фармаваць меркаванне гэтай групы людзей. Таму гэтае поле сілавікоў, яны аддадзеныя самы сабе. Вельмі добра працуе сярод іх контрвыведка, якая выяўляе тых афіцэраў, якія сумняваюцца, не дае росту і звальняе са службы. Таму на гэтым і трымаецца рэжым. Сіла дыктатуры ў адсутнасці апазіцыі. За кім пойдуць сілавікі? Група Ціханоўскай – 3 асобы. Група Латушкі – 4 асобы. Нейкі НАК, нейкая Каардынацыйная Рада. Ці пойдзе АМАП за Ціханоўскай, калі яна кажа:”Мы зробім усё, каб АМАП лічыўся тэрарыстычным”. Лукашэнка не будзе весці ні з кім перамовы, тым больш з Ціханоўскай.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя