Праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай



Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — на два месяцы, паведамляе „Вясна”.

Ён знаходзіцца за кратамі з 18 студзеня. Яго абвінавачваюць у „групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Мяркуецца, што падставай для гэтага стала тое, што Судаленка дапамагаў аплочваць штрафы пратэстоўцам.

Праваабаронцу Леаніда Судаленку затрымалі ў Гомелі

У студзені Леанід Судаленка быў прызнаны праваабарончай супольнасцю палітвязнем. Ён займаецца абаронай правоў чалавека два дзесяцігоддзі, вядомы сваёй праваабарончай дзейнасцю ў Беларусі і за яе межамі.

Судаленка ўзначальваў гомельскую філію праваабарончага цэнтра „Вясна”, зачыненага ўладамі.