“Мова Нанова Гародня” ў гарадзенскай кірсе



Чарговыя заняткі моўных курсаў “Мова Нанова Гародня” адбыліся ва ўнікальным храме Гарадзеншчыны – лютэранскай кірсе.

Пра адметнасць такіх заняткаў распавяла вядоўца курсаў Эмілія Гайрус:

– Насамрэч гэта такое знакавае для нас месца, таму што курсы “Мова Нанова” ў Гародні пачыналіся ў гэтай кірсе. Недзе 7 год таму, нават больш. Месца цікавае для нас, таму вырашылі напрыканцы сезона, калі пацяплела, прыйсці сюды. Дамовіліся з пастарам Уладзімірам Татарнікавым, і ён нас гасцінна прыняў і цікава распавёў пра гісторыю гэтага месца.

Цягам заняткаў можна было даведацца пра гісторыю храма, гісторыю лютэранства на Гарадзеншчыне, а таксама пра тое, як адзіны ў Беларусі лютэранскі пастар “дайшоў” да свайго святарства.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча