У Наваполацку затрымалі каля 10 грамадскіх актывістаў
Пра затрыманні паведамляюць сябры, імёны ўсіх затрыманых пакуль не вядомыя. Затрыманні адбываліся дома або на вуліцы.
На фота Алена Радзькова.
У прыватнасці, затрыманая Алена Радзькова, былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай, а таксама грамадскія актывісты Артур Сінега, Наталля Рафенкулава і яшчэ некалькі чалавек. Вядома, што частку затрыманых перавезлі ў віцебскі ІЧУ.
Паводле звестак праваабаронцаў, абвінавачанняў нікому не прад’явілі, і застаецца верагоднасць, што затрыманых выпусцяць на волю на працягу 72 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя