Дырэктарка „Белсату”: Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на дэпартацыю



Дырэктарка тэлеканалу „Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала ў сваім Facebook, што старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на выезд з Беларусі, паведамляе t.me/viasna96.

«Навакольным шляхам я атрымала некаторую інфармацыю пра тое, што Анжаліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на згоду аб дэпартацыі з Беларусі. Яна адмовілася.

Выглядае, што аналагічная прапанова была зроблена і Анджэю Пачобуту, і адказ быў ідэнтычным. Мабыць (але я магу тут напісаць толькі «нібыта»), Ірэна Бярнацкая сказала ні «так», ні «не», і Марыя Цішкоўска была гатовая пагадзіцца. Бадай, Ганна Панішава знаходзіцца не ў лепшым фізічным і псіхічным стане».