На аэрадроме Мачулішчы прызямліўся самалёт з 300 тыс. вакцын ад COVID-19



На аэрадроме Мачулішчы прызямліўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з гуманітарнай дапамогай з Кітаю. На борце — кітайская вакцына ад каронавірусу.

Вакцыну распрацавала кампанія China National Biotec Group — падраздзяленне найбуйнейшай кітайскай фармкарпарацыі Sinopharm. У лютым КНР перадала нашай краіне 100 тыс. доз гэтай вакцыны. А сёння ў Беларусь прыбыло яшчэ 300 тыс. доз — на 150 тыс. чалавек.

Міністр аховы здароўя Беларусі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі падпісалі акт аб перадачы нашай краіне вакцыны ад COVID-19 у якасці гуманітарнай дапамогі.

zviazda.by

Фота: Міністэрства аховы здароўя