„Беларуская вясна” ва Ўроцлаве



18 траўня ва Ўроцлаве адбылася сустрэча з маладымі беларускімі мастакамі і паказ іх творчасці.

Беларускія мастакі Ульяна НяўзораваАлеся Маісей, і Дзьмітрый Дарашэнка гэтай вясною маюць магчымасць удзельнічаць у мастацкіх абменах творцаў з усходняй мяжы Польшчы. З гэтай нагоды артыстычная пляцоўка AIR WRО сумесна з Pracownia Komuny Paryskiej 45 у рамах праекту “Беларуская вясна” арганізавала сустрэчу і паказ творчасці маладых мастакоў. Травеньскія сустрэчы ў рамках „Беларускай вясны” служаць не толькі прэзентацыяй іх творчасці, але таксама нэтворкінгам і ўзаемным абменам досьведам з Уроцлаўскім асяроддзем. Кожны з рэзідэнтаў на штодзень жыве ў розных гарадах і стварае розныя працы, народжаныя ў абсалютна розных кантэкстах, якія былі прадстаўленыя падчас сустрэчы.

Ульяна Няўзорова родам з Менску, дзе яна займаецца мастацка-актывісцкай дзейнасцю. Яе працы былі ацэнены на шматлікіх выставах, прысвечаных цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. 

Дзмітрый Дарашэнка у сваім партфоліо мае працы, якія ўпісваюцца ў гарадскі пейзаж, а менавіта насценны жывапіс (муралы) і прасторавыя інтэрвенцыі, а паходзіць ён з Пінску.

Алеся Майсей ўжо некалькі гадоў вучыцца і жыве ў горадзе Катавіцы. Яна родам з Гародні і з’яўляецца студэнткай кінашколы ім. Кшыштафа Кесьлёўскага.

„Беларуская Вясна” – гэта серыя мастацкіх рэзідэнцый, рэалізаваная ў рамках праграмы AIR Wro Strefy Kultury Wrocław. З’яўляецца працягам і пашырэннем праекта „Беларуская Зіма”, які быў прысвечаны апошнім падзеям у Беларусі. Праект накіраваны на лакальныя дзеянні і мастацкія ўмяшанні ў грамадскую прастору.

Сустрэча адбылася а 19 гадзіне на падворку вуліцы Руска, 46. 

Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя