Акцыя салідарнасці з парталам Tut.by



У падтрымку Tut.by. Акцыя салідарнасці разгарнулася з буйным інфармацыйным парталам, які пераследуюць беларускія ўлады. Не толькі вывесіць аватарку ў сацыяльных сетках у падтрымку партала, але і заклікаць да міжнароднай салідарнасці. „Гэта важныя крокі,” – кажа намеснік старшыні беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Грамадскае аб’яднанне „Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступіла з заявай і патрабуе ад уладаў неадкладна спыніць атаку на TUT.BY і рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя.

Каментуе юрыст Алег Агееў:

– Далучаемся да акцыі салідарнасці ў падтрымку нашых калегаў. Але ж мы бачым, што на ўлады гэта ніяк не рэагуюць, аднак акцыі салідарнасці дапамагаюць перажыць гэты балючы момант тым, хто падвяргаецца ціску. Тут нават складана рабіць высновы да якога ўзроўня ўлады гэтая наша салідарнасць можа дакрануцца, і хто прымаў рашэнне – і блакаванне сайту, і такія ператрусы, і такі ціск.

Еўрапейскі звяз і шэраг міжнародных арганізацый таксама заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед журналістаў.

18 траўня сілавікі з Дэпартаменту фінансавых расследаванняў прыйшлі ў офіс Tut.by, да рэдактараў і журналістаў. 10 супрацоўнікаў затрыманыя, распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя