Зборныя Беларусі U-15 выйшлі ў сусветнай фінал ФІБА Скілз Чэлендж-2021
Зборныя Беларусі U-15 выйшлі ў сусветнай фінал ФІБА Скілз Чэлендж-2021. У еўрапейскім адборы беларускія дзяўчаты занялі першае месца ў групе „B”, хлопцы прайшлі ў фінал з другога радка ў сваёй групе „В”. Вырашальны этап запланаваны на кастрычнік 2021 года. У ім выступяць па 32 лепшых зборных свету ў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыю ў сваім рэгіёне.
Беларусы не прабіліся ў фінальныя заплывы на ЧЕ-2021
Беларус Ілья Шымановіч заняў 20-е месца ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2021 у Будапешце на дыстанцыі 200 метраў брасам. Анастасія Шкурдай заняла ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 метраў вольным стылем 44-е месца. Віктар Стаселовіч заняў 20-е месца ў кваліфікацыі на 100 метраў на спіне. Мікіта Цмыг размясціўся на 42-й пазіцыі. Такім чынам, ніхто з беларусаў не змог прабіцца ў паўфінал.
Дзяніс Гружэўскі прызнаны найлепшым гульцом 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Дзяніс Гружэўскі з жодзінскага „Тарпеда-БелАЗ” прызнаны лепшым гульцом 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У хатнім матчы з „Іслаччу” 21-гадовы абаронца аўтазаводцаў выйшаў на поле ў перапынку, калі яго каманда прайгравала з лікам 1:2. Дзяніс Гружэўскі на 60-й хвіліне ў першы раз зраўняў лік, а на 5-й кампенсаванай хвіліне забіў свой другі гол і выратаваў гаспадароў поля ад паразы – нічыя 3:3.
„Цмокі” зраўнялі лік у фінальнай серыі плэй-оф з «Барысфенам»
Сталічныя „Цмокі” перайгралі „Барысфен” – 90:74 – і зраўнялі лік у фінальнай серыі плэй-оф мужчынскага чэмпіянату Беларусі. Лік у серыі да трох перамог стаў 1-1. Наступныя дзве сустрэчы пройдуць у Магілёве 22 і 23 траўня.
Эдуард Занкавец узначаліць новакузнецкі „Металург”
Хакейны клуб “Металург” з Новакузнецка ўзначаліць 51-гадовы беларускі трэнер Эдуард Занкавец. Апошнім клубам Занкаўца было піцерскае „Дынама”, з якім ён узяў срэбра ва ўсечаным сезоне 2020 года. А ў мінулым сезоне дынамаўцы пад кіраўніцтвам Занкаўца дайшлі да паўфіналу Кубка Пятрова, дзе ў сямі матчах саступілі будучаму чэмпіёну „Югры”.
Менскае „Дынама” працягнула кантракт з галоўным трэнерам Крэйгам Вудкрафтам. Такім чынам, наступны сезон стане для канадца чацвёртым у беларускім клубе.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя