Пра пікет, якога не было
Калі з вамі нешта здарылася, то спачатку паглядзіце, ці няма на вас чаго бел-чырвона-белага ці Пагоні, а потым ужо выклікайце адпаведныя службы. То бок, калі патрапілі ў аварыю, то не трэба адразу набіраць нумар ДАІ, спачатку пераканайцеся, што няма аніякіх бчб-налепак ці Пагоні. Калі, не дай бог, пажар, то таксама агледзьце спачатку палаючае памяшканне на наўянасць рознай сімволікі. А калі тонеце, то таксама скідвайце з сябе ўсё белае і чырвонае, і толькі потым клічце на далапогу. Інакш адбудзецецца, як у Віталя Рубцова, які трапў у аварыю, выклікаў міліцыю і сам атрымаў 10 сутак арышту.
Віталь Рубцоў патрапіў у аварыю. І як робіць звычайна ў такіх выпадках, мужчына выклікаў ДПС. І чым усё скончылася? Падчас афармлення дакументаўў, Віталь Рубуоў дастаў тэлефон, на чахле якога была Пагоня. Супрацоўнікі ДПС папрасілі зняць налепку, а калі Віталь Рубцоў адмовіўся, склалі на якога пратакол пратакол. У выніку суддзя Чараповіч пакараў Віталя Рубвова 10 суткамі арышту за пікетаванне. Уяўляеце? Налепка на ўласным тэлефоне – гэта ўжо пікет! Мы думалі, гэта ўсяго толькі налепка. А, аказваецца, цэлы пікет. З такім жа поспехам за цэтлікі можна асудзіць. А супрацоўнікі ДПС – малайчыны. Акурат займаюцца работай: вышукваюць людзей, у якіх ёсць налепка Пагоня ці бчб.