Ці зменяць назву вуліцы „Лупашкі” на Падляшскую?



Ці зменяць назву вуліцы маёра Зыгмута Шэндзеляжа „Лупашкі” на беластоцкіх Скарупах  на Падляшскую? Рашэнне ў гэтай справе прымуць гарадскія радныя на паседжанні 24 траўня, калі будзе разгледжаны грамадскі праект заканадаўчай ініцыятывы аб змене назвы вуліцы, пад якім падпісаліся 1115 чалавек.

Як паведаміў старшыня гарадской рады Лукаш Пракорым, больш за тысячу жыхароў Беластоку падпісаліся пад грамадскай ініцыятывай:

– Тэма назвы вуліцы “Лупашкі” чарговы раз вяртаецца на сесію Рады горада. Гэтым разам, гэта грамадскі праект. 1115 жыхароў Беластока скарысталіся магчымасцю так званага грамадскага праекту заканадаўчай ініцыятывы, каб замест назвы вуліцы “Лупашкі” была вуліца Падляшская. Жыхары горада, якія падпісаліся пад гэтым праектам, адзначалі, што гэтая вуліца ў сваёй афіцыйнай назве „Маёра Зыгмунта Шэндзеляжа “Лупашкі”, вельмі доўгая, грувасткая.

Імя “Лупашкі” надалі адной з вуліц  Беластока па ініцыятыве радных ад “Права і справядлівасці” ў красавіку 2018 года. Гэта адразу выклікала супраціў многіх жыхароў горада, а шыльды з назвай невядомыя аблівалі фарбай, на платах з’яўляўся надпіс “забойца”. Восенню мінулага года па ініцыятыве радных з Форума меншасці Падляшша і пры падтрымцы радных ад Грамадзянскай платформы назву вуліцы змянілі на Падляшскую. Гэтае рашэнне аспрэчыў падляшскі ваявода, а пазней  Галоўны Адміністрацыйны Суд.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя