Мікалай Аўтуховіч: ІП не хапае салідарнасці



«Меры, якімі прадпрымальнікі скарысталіся, каб не дазволіць ціснуць уладам, недастатковыя. Не хапае салідарнасці, каб абараніць свае правы», – лічыць былы палітвязень, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч. Паступова на рынкі вяртаюцца ІП, якія паверылі запэўніванням улады, што тавар не канфіскуюць.

–  На маю думку, трэба было байкатаваць і не выходзіць на працу. Цяпер “нагрузілі”, выцягнулі грошы – і хай працуюць. Гэта проста ціск, каб толькі выцягнуць крыху грошай. Як толькі рынкі закрыліся, было бачна, што ўлады хацелі, каб тыя аднавілі працу і плацілі падаткі, бо грошы патрэбны. Каб прадпрымальнікі былі больш салідарныя, працягвалі бараніць свае інтарэсы, то, магчыма, дамагліся б вяртання старых падаткаў і працавалі б.

Нагадаем, згодна з указам нумар 222 Аляксандра Лукашэнкі для ІП, для плацельшчыкаў адзінага падатку  ўстанаўліваецца абавязак мець у наяўнасці на ўсе тавары, у тым ліку і на тыя, якія ўвозяцца з краін Мытнага саюза, дакументы, якія пацвярджаюць набыццё ці паступленне гэтых тавараў. Пакуль указ не адменены, прадпрымальнікі баяцца праверак і канфіскацый. Разглядаецца варыянт павелічэння падаткаў узамен на магчымасць далей гандляваць без сертыфікатаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя