Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі



Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой назвалі імёны васьмі чалавек, прызнаных палітычнымі вязнямі.

Палітвязень Аляксандр Сячко

Прозвішчы падае сайт Беларускага ПЭН-цэнтра.

Гэта Вадзім Сычык, Дзмітрый Янкоўскі, Уладзімір Жыхар, Віктар Пархімчык, Дзмітрый Новік, Яўген Дамарацкі, Дзяніс Давыдулін, Аляксандр Сячко.

Праваабаронцы канстатуюць непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі пры іх затрыманнях, а таксама парушэнні прынцыпаў справядлівага судовага разбору, неадэкватныя правапарушэнням прысуды ды іншыя фактары, якія сведчаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мераў і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разбор і ліквідацыі ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд», — заяўляюць праваабаронцы.

novychas.by