Краіны Еўразвяза могуць змякчаць абмежаванні для турыстаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі



У адпаведнасці з новай версіяй дакумента, краіны Еўразвяза могуць змякчаць абмежаванні для турыстаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 як мінімум за два тыдні да прыезду.

Згодна з рэкамендацыяй Еўрарады, падставай для ўезду без дадатковых абмежаванняў у выглядзе здачы ПЛР-тэсту або адбыцця каранціну можа быць вакцынацыя прэпаратамі, ухваленымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (EMA) або Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ).

Цяпер ухваленыя вакцыны, распрацаваныя кампаніямі Pfizer-BioNTech, Moderna, AstraZeneca і Johnson& Johnson, а СААЗ — яшчэ і кітайская вакцына ад Sinopharm.

Расейскія вакцыны — «Спутнік V», якой прышчапляюць у Беларусі, «ЭпіВакКарона» і «КавіВак» — у пералік ухваленых не ўваходзяць.