Ціханоўская ажыццявіць рабочы візіт у Чэхію



7-10 чэрвеня Святлана Ціханоўская ажыццявіць рабочы візіт у Чэхію па запрашэнні старшыні Сената Чэхіі, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Беларуская лідарка правядзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам, міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам, старшынём Сената Мілашам Выстрчылам, старшынём Палаты дэпутатаў Радэкам Вондрачэкам, а таксама выступіць на пленарнай сесіі чэшскага Сената.

Падчас візіту Ціханоўская раскажа пра працу па ўнутраным і вонкавым ціску на рэжым. Таксама важная мэта паездкі – абмеркаваць пытанне абароны беларускіх журналістаў, праграмы падтрымкі незалежных медыя, праваабаронцаў і пацярпелых беларусаў.

Ціханоўская правядзе сустрэчы з шэрагам чэшскіх НДА, а таксама сустрэнецца з беларусамі, якія пацярпелі падчас пратэстаў, якія прыехалі ў Чэхію па медыцынска-гуманітарнай праграме MEDEVAC.

Фота: t.me/tsikhanouskaya