Трэцяя хваля каронавірусу. Шмат пацыентаў з цяжкай формай хваробы
У Беларусі трэцяя хваля каронавірусу. Медыкі называюць яе не самай напружанай у параўнанні з мінулымі месяцамі, але шмат пацыентаў менавіта з цяжкай формай хваробы.
“У зоне рызыкі па-ранейшму застаюцца грамадзяне пенсійнага ўзросту”, – адзначае лекар-лабарант Надзея Яхімчук:
– У многіх сталых людзей, або людзей “срэбнага” узросту, канешне, маецца шэраг спадарожных хранічных хваробаў. І, улічваючы распаўсюд захворвання новай каронавіруснай інфекцыі, неабходна перадусім помніць пра тое, што хранічныя хваробы, якія маюцца ў сталых людзей, пагаршаюць працэс захворвання дадзенай інфекцыяй. І хочацца сказаць, каб сталыя людзі па магчымасці заставаліся дома, не наведвалі грамадскія месцы.
Па афіцыйных дадзеных, за ўвесь перыяд пандэміі зарэгістравана звыш 380 тысяч выпадкаў COVID-19, ад каронавіруса памерла 2742 жыхароў краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота moskvichmag.ru