На Берасцейшчыне праваабаронцы ўжо прызналі 100 палітвязняў



100 – столькі чалавек прызнаныя палітвязнямі па Берасцейскай вобласці.

Прыкладна кожны чацвёрты па крымінальным, палітычна матываваным артыкуле прыходзіцца на Берасцейшчыну:

Агулам у Беларусі па стане на 21 траўня палітвязнямі прызнана 404 чалавекі. Гэтая лічба павялічваецца кожны тыдзень на некалькі дзясяткаў.

А літаральна ўчора, 20 траўня, сотым палітвязнем на Берасцейшчыне быў прызнаны жыхар горада Бяроза Вадзім Сычык. Ён знаходзіцца ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу №29.

Суд Бярозаўскага раёна прысудзіў Вадзіму Сычыку 2 гады „хіміі”. Падставай стаў эпізод з кінутай запальнічкай у аўтобус з сілавікамі. Затрыманне адбылося яшчэ да суда.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце