Жахлівая навіна: У калоніі ў Шклове памёр палітвязень Вітольд Ашурак



Палітвязень Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі. Яму было 50 гадоў.

Прычына смерці — спыненне сэрца.

У калоніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, пісаў з калоніі Ашурак.

«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — пісаў палітвязень.

«Што тычыцца мяне, то тэрмін у 5 год я ўспрымаю як адзнаку «выдатна» за тое, што меў гонар падняць паходню паўстання супраць дыктатуры сярод самых лепшых людзей Ліды! Сапраўды, для мяне гэта гонар!» — пісаў Ашурак з калоніі.

nn.by