БАЖ: З лета 2020 года журналістаў у Беларусі затрымлівалі больш за 550 разоў



З лета мінулага года ў Беларусі працягваецца „небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў”, заявіў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас анлайн-брыфінгу 21 траўня.

„За гэты перыяд мы налічылі больш за 550 фактаў затрыманняў нашых калегаў, больш за 80 нашых калегаў за перыяд з лета зведалі гвалт у той ці іншай форме з боку праваахоўных органаў — людзі ці былі збітыя, ці атрымалі раненні гумовым кулямі”, — сказаў Гарэцкі.

Паводле звестак БАЖ, у зняволенні ў сувязі з крымінальнымі або адміністрацыйнымі справамі цяпер знаходзяцца 27 прадстаўнікоў медыясферы.

belapan.by