80 год таму пінскія чэкісты жыўцом закапалі 53 чалавекі



Грамадскасць Пінска рыхтуецца годна ўшанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. 22-га чэрвеня 1941 года з пінскай турмы чэкісты вывелі 53-х чалавек, так званых “ворагаў народа”. Вязняў завялі ў лес каля вёскі Вулька-Гарадзішчанская і закапалі жыўцом.

Факт злачынства стаў вядомы дзякуючы мясцоваму жыхару, адзначае краязнаўца Эдвард Злобін:

Сведкам забойства людзей стаў мясцовы жыхар, які ноччу вяртаўся дамоў. Калі ён пачуў шум, ён схаваўся ў кусты і  назіраў. А калі прыйшла нямецкая акупацыя, ён данёс нямецкім уладам пра гэты факт. І немцы правялі эксгумацыю. Адкуль вядома, што 53 чалавекі? Таму што палічылі. Было зроблена заключэнне, што іх нават не расстралялі, яны памерлі ў жахлівых пакутах – задыхнуліся пад зямлёй.

На Дзяды, 2-га лістапада 1991 года, неабыякавыя грамадзяне ўсталявалі на месцы злачынства вялікі драўляны крыж з шыльдаю: “Ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Чэрвень 1941 года”. Сёлета, з нагоды 80-годдзя трагедыі, пінскія актывісты зладзяць шэраг мемарыяльных мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя