Украіна звярнулася ў ААН з просьбай пра ўвод міратворцаў



Папярэдні зварот Кіева аб міратворцах накіраваны ў ААН.

Яшчэ адзін будзе пасля пастановы Рады, паведамілі ў прэс-службе МЗС Украіны.

Кіеў звярнуўся ў ААН з афіцыйным запытам аб адпраўцы міратворцаў на Данбас, заявіў дырэктар інфармацыйнага дэпартамента МЗС Украіны Яўген Перабійніс.

Як паведамляе Associated Press, чыноўнік паведаміў, што аб’ём і склад прапанаванай місіі будзе ўзгоднены падчас кансультацый з ААН. Паводле ягоных слоў, папярэдняя заяўка была адпраўленая генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну і дадаў, што яшчэ адная будзе накіраваная ў арганізацыю пасля таго, як Рада ўхваліць прапанову, піша «Корреспондент».

Пастанову аб адпраўцы міратворцаў на ўсход Украіны павінны падтрымаць усе пяць сталых чальцоў пры Радзе Бяспекі ААН, у тым ліку і Расея, якая мае права вета. Масква і сепаратысты выступаюць супраць размяшчэння міратворцаў на Данбасе.

Сярод іншага, намеснік кіраўніка МЗС РФ Генадзь Гацілаў заяўляў, што Масква не падтрымае ўвядзенне міратворчага кантынгенту на тэрыторыю Украіны, калі такая прапанова будзе ўнесеная ў РБ ААН.

Запрасіць міратворцаў ААН на Данбас прапанаваў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. 19 лютага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны краіны падтрымала гэтую прапанову кіраўніка дзяржавы.

Пастанову аб адпраўцы міратворцаў на ўсход Украіны павінны падтрымаць усе пяць сталых чальцоў пры Радзе Бяспекі ААН, у тым ліку і Расея, якая мае права вета.