Дзяніса Урбановіча вызвалілі (абноўлена)
Брат Дзяніса Урбановіча паведаміў «Свабодзе», што актывіст на волі. Па ягоных звестках, Урбановіча пасля затрымання адвозілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў камітэту Дзяржкантролю.
***
Яго цяперашняе месца знаходжання невядомае.
У Менску быў затрыманы лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.
Актывіст Леанід Кулакоў распавёў «Свабодзе», што ўчора Урбановіч заходзіў да яго, сышоў «пасля 16-ай», меўся ехаць дамоў, але знік: «Звычайна ён як вяртаецца дамоў, тэлефануе, што дабраўся нармальна. А ўчора не пазваніў». Актывіст не выходзіць на сувязь, дзе ён цяпер — невядома.
Прычыны затрымання і цяперашяе месцазнаходжанне актывіста пакуль не вядомыя.
Апошні раз Урбановіча затрымлівалі перад Днём Волі 25 сакавіка. Лідар „Маладога фронту” адбыў 15 сутак адміністратыўнага арышту.