Новы ролік у серыі «Знакамітыя беларусы» пра аўтарку «Літоўскай гаспадыні»



«Літоўская гаспадыня» — папулярны гаспадарчы даведнік, выдадзены ў Вільні ў 1848 годзе па-польску. Доўгі час аўтарства кнігі, якая не раз перавыдавалася, было пад пытаннем: напачатку «Гаспадыня» выходзіла ананімна, потым аўтарства прыпісвалася Вінцэнце Завадскай, жонцы віленскага выдаўца.

Ганну Цюндзявіцкую «вывеў у свет» Адам Мальдзіс. Першае беларускае выданне кнігі мела наклад у 50 000 асобнікаў. Чаму Ганну трэба лічыць беларускай аўтаркай? Для каго яна складала «Літоўскую гаспадыню» і чаму кніга набыла такую папулярнасць? Якую ролю ў вяртанні ейнага імя адыграў Уладзімір Караткевіч?

«Знакамітыя беларусы» — праект некамерцыйнай студыі Haroshak.by. У праекце тры сезоны і больш за 100 асобаў беларускай гісторыі. Усе выпускі знаходзяцца ў вольным доступе на канале праекта.

budzma.by

Фота: скрыншот з відэа