Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі: Учынак Лукашэнкі будзе мець сур’ёзныя наступствы



Вялікабрытанія занепакоеная інфармацыяй пра арышт у менскім аэрапорце журналіста і блогера Рамана Пратасевіча, паведаміў у „Твітэры” міністр замежных спраў краіны Домінік Рааб.

Таксама, паводле яго слоў, трывогу выклікаюць абставіны пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair на тэрыторыі Беларусі. „Мы каардынуем дзеянні з нашымі саюзнікамі. Гэты дзіўны ўчынак Лукашэнкі будзе мець сур’ёзныя наступствы”, — заявіў брытанскі міністр.

Інцыдэнт у той ці іншай форме асудзілі Літва, Польшча, Грэцыя, Францыя, Германія, структуры ЕС, НАТА і АБСЕ. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) выказала „сур’ёзную занепакоенасць відавочна вымушанай пасадкай рэйса Ryanair і яго пасажыраў”. Неадкладнага вызвалення Пратасевіча запатрабавалі Украіна, Латвія і Эстонія. Генпракуратура Літвы пачала дасудовае расследаванне „захопу самалёта”.

belapan.by

Фота bbc.com