Анонс: 25 траўня «Госць Рацыі» – Ян Абадоўскі



У нядзелю беларусы Беластоку сабраліся на Рынку Касцюшкі, каб гадзіннай акцыяй падтрымаць незалежныя медыя Беларусі. Акрамя гэтага наўпрост пазнаёміцца і пагаманіць аб трывожных навінах з Радзімы, якія з кожным днём нарастаюць як “снежны ком”. Да ганенняў на TUT.BY і смерці ў зняволенні Вітольда Ашурка, дадалося затрыманне Рамана Пратасевіча праз падманны перахоп самалёта беларускім рэжымам.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – арганізатарам акцыі ў Беластоку, актывістам Янам Абадоўскім пра беларускі супраціў у Беластоку і прагноз далейшых падзей у Беларусі.

Перадачу «Госць Рацыі» з беларускім актывістам у Польшчы Янам Абадоўскім слухайце 25 траўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя