Акцыя салідарнасці з Раманам Пратасевічам у Варшаве
У панядзелак, 24 траўня, у 18:00 пад варшаўскай сядзібай Еўрапейскай камісіі па адрасе Ясна 14/16А адбудзецца беларуская дэманстрацыя. Мы выкажам сваю салідарнасць з Раманам Пратасевічам. Беларусы патрабуюць неадкладных і жорсткіх санкцый ЕЗ супраць лукашэнкаўскага рэжыму!
Рэжым Лукашэнкі пагражае бяспецы не толькі нашай краіны, але і ўсёй Еўропы. Усё гэта было зроблена для таго, каб расправіцца з чалавекам, які быў рэдактарам найбуйнейшай беларускай сацыяльнай сеткі. Гэтыя дзеянні не могуць застацца беспакаранымі.
У рамках акцыі 24 траўня запланавана наступнае:
• Выступы: дэпутат Міхал Шчэрба, Павел Латушка і Анатоль Міхнавец з Цэнтра беларускай салідарнасці.
• Перформансы і мастацкія флэшмобы.
Любую дадатковую інфармацыю дае прэс-сакратар Цэнтра беларускай салідарнасці Антон Жукаў па тэл. 507 426 060.
Мы запрашаем вас!
Цэнтр беларускай салідарнасці