Вуліца „Лупашкі” ў Беластоку застаецца
Назва вуліцы імя маёра Зыгмунта Шэндзеляжа псеўданім “Лупашка” у беластоцкім мікрараёне Скарупы – застанецца. Такое рашэнне было прынятае падчас сённяшняга паседжання Гарадской рады.
Пытанне змены назвы вуліцы на Падляшскую было разгледжана па грамадзянскай ініцыятыве, пад якой падпісаліся больш за тысячу сто жыхароў Беластока. Пасля больш чым двухгадзінных бурлівых дэбатаў з удзелам падляшскіх дэпутатаў і гістарычныых аргументацый 11 гарадскіх радных падтрымалі грамадзянскую рэзалюцыю, але 13 радных прагаласавалі супраць. Тры радныя з клубу Грамадзянскай кааліцыі, якія мелі большасць у радзе, устрымаліся ад галасавання, а адзін не ўдзельнічаў у галасаванні.
Беларускае Радыё Рацыя