25 сакавіка ў Бельскім ліцэі будзе вольным ад заняткаў
25 сакавіка ў ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім – дзень вольны ад заняткаў.
„Хочам паказаць нашай моладзі, што гэта дзень беларускай годнасці і гонару”, – кажа дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк:
– Для нас гэта свята, хай гэта будзе таксама для тых маладых людзей, якія вучацца ў ліцэі, прыкладам беларускай годнасці. Беларусь была незалежнай дзяржавай у тым жа самым часе, што і Польшча, таксама змагалася за гэтую незалежнасць. Мы людзі, якія могуць святкаваць два святы – можам святкаваць Дзень Незалежнасці Польшчы, як жыхары Польшчы, а таксама павінны святкаваць 25 сакавіка Дзень Волі – Дзень Незалежнасці Беларусі.
25 сакавіка ў Дзень Волі на будынку Бельскага ліцэя будуць вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі. Таксама адбудуцца турніры, гістарычныя конкурсы, адзін з якіх будзе прысвечаны чальцам першага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі, якія паходзяць з Падляшша.
Беларускае Радыё Рацыя