Ангела Меркель запатрабавала ад уладаў Беларусі вызвалення Пратасевіча і Сапегі
Канцлер Ангела Меркель, якая прыбыла на саміт Еўразвязу у Брусель, пракаментавала сітуацыю з самалётам Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву і прымусова прызямліўся ў Менску, і з затрыманнем беларускага журналіста Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапега.
„Раман Пратасевіч павінен быць вызвалены, як і яго сяброўка Сафія Сапега”, — заявіла Ангела Меркель. Яна назвала сітуацыю з бортам Ryanair „прымусовай пасадкай, у выніку якой затрымалі апазіцыянера” і дадала, што іншыя версіі інцыдэнту не выклікаюць у яе даверу.
Беларускае Радыё Рацыя