Беларускага пасла Міхневіча выклікалі ў МЗС Бельгіі



Пасол Беларусі Аляксандр Міхневіч, які працуе ў Бельгіі і Люксембургу, быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў каралеўства.

Як заявіла міністр замежных спраў –  віцэ-прэм’ер Бельгіі Сафі Вільмэс, «неапраўданыя і недапушчальныя дзеянні беларускіх уладаў не застануцца без наступстваў. Спадар Пратасевіч павінен быць неадкладна вызвалены».

Раней кіраўнік бельгійскага ўрада Александэр дэ Кро назваў прымусовую пасадку самалёта недапушчальнай і таксама запатрабаваў вызвалення журналіста. У сваю чаргу МЗС Люксембурга выказаў Міхневічу «рашучы пратэст» супраць перанакіравання ў менскі аэрапорт борта Ryanair, які рухаўся з Афін у Вільню. Люксембург заклікаў да неадкладнага вызвалення Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА