Стала вядомая дата сустрэчы Байдэна і Пуціна



Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна  пройдзе ў Жэневе 16 чэрвеня. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прэс-служба  Белага дома.

„Прэзідэнт Байдэн сустрэнецца з прэзідэнтам Пуціным у Жэневе, Швейцарыя, 16 чэрвеня 2021 года. Лідары абмяркуюць увесь спектр надзённых пытанняў, паколькі мы імкнемся аднавіць прадказальнасць і стабільнасць адносін ЗША і Расеі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Крэмль таксама пацвердзіў інфармацыю аб сустрэчы. „Пуцін і Байдэн абмяркуюць на саміце барацьбу з пандэміяй і ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў, а таксама стан і перспектывы далейшага развіцця расtйска-амерыканскіх адносін”, – паведамілі ў Маскве. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: TASS