У Беластоку пройдзе конкурс для вучняў па гісторыі Падляшша
Між Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай: гісторыя Беластока і Падляшскага ваяводства ў часы першай Рэчыпаспалітай. Гэта тэма гістарычнага конкурса для вучняў сярэдніх школ Падляшша.
Паводле арганізатара доктара Пятра Гузоўскага з Гістарычнага інстытута Універсітэта ў Беластоку, мэта конкурса – нагадаць вучням наколькі важнае значэнне шматэтнічннага і шматкультурнага Падляшша ў гісторыі першай Рэчы Паспалітай:
– Будзем мы на гэта глядзець рэгіянальна, у тым сэнсе, што Падляшша – гэта той рэгіён, які належыў да двух роўных арганізмаў у Рэчыпаспалітый. І там будзе частка пытанняў, звязаных з Беластокам, а частка – датычныя пытанняў мультыкультурнага функцыянавання Беластоку і Падляшша да канца 17 стагоддзя.
Свае веды наконт Падляшша ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Кароны праверыць 50 вучняў з Бельска, Сямятыч, Дубровы і Беластока. Суботняе мерапрыемства арганізуе Інстытут гісторыі і палітычных навук Універсітэта ў Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя