Польшча настойвае, каб ЕЗ неадкладна прыняў санкцыі супраць улад Беларусі



На думку віцэ-міністра замежных спраў Польшчы Марціна Пшыдача, Еўрапейскі Звяз павінен як мага хутчэй прыняць рашэнне пра чацвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі.

Пра гэта намеснік міністра замежных спраў заявіў падчас катавіцкага Еўрапейскага эканамічнага кангрэсу, які адбываецца ў гэтым годзе ў анлайн-рэжыме.

Па словах Пшыдача, гэта павінны быць у тым ліку эканамічныя санкцыі. Пасля перахопу пасажырскага самалёта рэйсу Афіны-Вільня, стала зразумела, што неабходныя чарговыя санкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: MINISTRY OF FOREIGN AFFAIRS, POLAND