Сярэдні заробак у Менску ў красавіку знізіўся на 2,9%



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, у красавіку 2021 года налічаная сярэдні заробак у сталіцы склаў 2.003,4 рубля, што на 59,5 рубля, або на 2,9%, менш, чым у сакавіку 2021-га.

У студзені 2021 года да снежня 2020-га налічаны сярэдні заробак у Менску знізіўся на 302,2 рубля, або на 14%, і склаў 1.849 рублёў, у лютым павялічыўся на 1,8 рубля, або 0,1%, да 1.850,8, у сакавіку — на 212,1 рубля, або 11,5%, да 2.062,9 рубля.

Рэальны заробак у Менску ў красавіку 2021 года ў параўнанні з такім жа месяцам 2020-га павялічылася на 6,6%.

Самы высокі заробак у сталіцы ў красавіку атрымалі IT-спецыялісты — 6.418,1 рубля. У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі горназдабыўной прамысловасці — 5.054,7 рубля, тэлекамунікацыйнай сферы — 2.793,3 рубля, фінансавага і страхавога сектара — 2.734,6 рубля, паветранага транспарту — 2.718,1 рубля, нафтаперапрацоўкі — 2.614,3 рубля, дрэваапрацоўчай прамысловасці — 2.487,5 рубля, хімічнай прамысловасці — 2.365,2 рубля, юрысты, бухгалтары, архітэктары і інжынеры — 2.166,1 рубля.

Самы нізкі заробак у работнікаў бібліятэк, архіваў і музеяў — 892 рублі, творчых работнікаў — 896,2 рубля, лёгкай прамысловасці — 997,7 рубля.

У красавіку ў прамысловасці сталіцы сярэдні заробак склаў 1.650 рублёў, у будаўніцтве — 1.732,1 рубля, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 1.604,3 рубля, рознічным гандлі — 1.386,1 рубля, адукацыі — 1.104,9 рубля. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя склала 1.620,8 рубля.

Найбольшая красавіцкая сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў традыцыйна была ў Менску, найменшая — у Магілёўскай вобласці — 1.118,4. У Берасцейскай вобласці сярэдняя зарплата склала 1.179,4 рубля, у Віцебскай — 1.151,3 рубля, Гомельскай — 1.234 рублі, Гарадзенскай — 1.196,5 рубля, Менскай — 1.409,5 рубля.

belapan.by