Байдэн задасць Пуціну непрыемныя пытанні па Беларусі



На сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 16 чэрвеня ў Жэневе прэзідэнт ЗША мае намер падняць пытанне аб Беларусі і выказаць сур’ёзную заклапочанасць амерыканскага боку, паведаміла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі на прэс-канферэнцыі.

На пытанне, ці не лічыць Белы дом і асабіста Байдэн, што Расея адыграла нейкую ролю ў адхіленні самалёта Ryanair ад курсу, прэс-сакратар заявіла, што ў яе выказваннях на першым пасля інцыдэнту брыфінгу 24 траўня не было ніякіх намёкаў на такую пазіцыю. Псакі паведаміла, што ЗША патрабуюць міжнароднага расследавання сітуацыі з самалётам Ryanair.

Паводле яе слоў, ЗША абмяркоўваюць гэтае пытанне па шматбаковых каналах, у тым ліку па лініі НАТА, ЕЗ, АБСЕ і ААН.

Беларускае Радыё Рацыя