У Францыі прапанавалі размясціць партрэт Пратасевіча ў аэрапорце Руасі-Шарль дэ Голь
Як паведамляе французскае радыё RTL, у знак салідарнасці з захопленым і арыштаваным 23 траўня Раманам Пратасевічам міністр транспарту Францыі Жан-Батыст Джэбары прапанаваў размясціць вялікі партрэт хлопца ў міжнародным аэрапорце Руасі-Шарль дэ Голь.
Раніцай 26 траўня партрэт 26-гадовага апазіцыйнага журналіста быў вывешаны ля табло на ўзроўні інфармацыі аб вылетах і прыбыцці самалётаў.
Пасланне французскага міністра тычыцца пакуль парыжскага міжнароднага аэрапорту, але іншыя аэрапорты Францыі і ЕЗ вольныя падхапіць прапанову салідарнасці.