Польшча не ўпусціла самалёт „Белавія” ў сваю паветраную прастору



Самалёт «Белавія», які выконваў рэйс з Менска ў Барселону, разгарнуўся ў раёне Пружанаў і лётаў коламі. Самалёт вылецеў з менскага аэрапорта ў 13:30 і да 15:00 самалёт зрабіў шэсць колаў. Пасля ён развярнуўся і прызямліўся ў Менску.

Як паведамляе REFORM.by са спасылкай на РІА «Новости», прадстаўнік Польскага агенцтва грамадзянскай авіяцыі патлумачыў: Польшча не пусціла самалёт у сваю паветраную прастору. Прычына: Францыя, якая ляжыць далей па маршруце, забараніла яму пралёт.

Некаторыя еўрапейскія краіны забаранілі «Белавія» выконваць палёты ў сваёй паветранай прасторы. Польшча аб гэтым пакуль афіцыйна не заяўляла.

Тым часам літоўскі ўрад забараніў беларускім авіяперавозчыкам заходзіць у паветраную прастору Літвы. Забарона ўступае ў сілу з 3 гадзін ночы 27 траўня.