Збігнеў Зёбро: Мы імкнёмся надаць расследаванню міжнародны характар



Генеральны пракурор Польшчы Збігнеў Зёбро загадаў правесці расследаванне «прымусу самалёта Ryanair да прызямлення ў Менску».

Расследаванне датычыць парушэння двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паведаміў падчас сённяшняй прэс-канфэрэнцыі генеральны пракурор Польшчы:

 – Польскае права дазваляе нам праводзіць следства з двух незалежных падстаў. Перадусім на борце гэтага самалёту знаходзіліся таксама і грамадзяне Польшчы. Але мы таксама робім актыўныя дзеянні ў міжнародным вымярэнні, з мэтай надаць гэтаму расследаванню міжнародны характар. 

Першы – выкарыстанне падману альбо пагрозы прамога гвалту для ўзяцця пад кантроль самалёта. Гэта відавочная спасылка на ілжывую інфармацыю пра бомбу на борце самалёта, перададзеную экіпажу з Менска, і на перавод беларускага знішчальніка на пасажырскі лайнер, які павінен быў прывесці да перахопу, гэта значыць, прымусіць экіпаж адхіліцца ад курсу і прызямліцца ў сталіцы Беларусі. У другім артыкуле, на які спасылаецца польская Генеральная пракуратура,  гаворыцца пра незаконнае пазбаўленне волі, якое датычыць як апазіцыянера Рамана Пратасевіча, затрыманага ў Менску, так і яго дзяўчыны, а таксама ўсіх пасажыраў і экіпажа незаконна затрыманага самалёта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP Radek Pietruszka