Адам Варанец: Паездка зрываецца другі раз



Зрываецца паездка чарнобыльскіх ліквідатараў з Гомельшчыны Адама і Клаўдзіі Варанцоў на тэматычныя мерапрыемствы ў Іспаніі “Тыдзень еўрапейскіх дзеянняў “Будучыня пасля Чарнобылю”. Квіткі на Менск-Франкфурт-Мадрыд былі на 31 траўня.

Аднак у сувязі з забаронай еўрапейскіх краін на выкананне рэйсаў „Белавія”, Адам і Клаўдзія Варанцы не змогуць распавесці пра праблемы чарнобыльскіх рэгіёнаў.

Адам Варанец гаворыць, што паездка зрываецца другі раз:

– Запрашалі ў мінулым годзе ліквідатараў у Іспанію, выступіць там перад жыхарамі. Пачалася пандэмія, мы не паехалі. Было ў нас на 26 красавіка, потым на 11 траўня перанеслі, потым перанеслі на кастрычнік, не адбылася паездка. У гэтым годзе яны зноў запрашаюць, а ў сувязі з самалётамі ці што атрымаецца.

Ліквідатары Адам і Клаўдзія Варанцы ў 1986 годзе жылі ў вёсцы Астрагляды Брагінскага раёна, у 40 км ад ЧАЭС. Яны ўдзельнічалі ў эвакуацыі дзяцей, займаліся дэзактывацыяй школы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота katolik.life