На Берасцейшчыне чатыры новыя палітвязні
Яшчэ чатыры новыя палітвязні на Берасцейшчыне. Агульная колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці зараз складае 106 чалавек, усе яны праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах:
– У прыватнасці, прызнаныя вязнямі Ігар Вінакураў, Аляксандр Вінярскі, Эдуард Кудзінюк і Аляксандр Храпко. Усе яны знаходзяцца ў СІЗА №7.
Ігар Вінакураў абвінавачваецца па «карагоднай» справе. На дадзены момант яго судзяць у Маскоўскім судзе Берасця. Аляксандр Храпко быў затрыманы па той жа справе яшчэ 16 сакавіка.
Аляксандр Вінярскі яшчэ непаўнагадовы. Ён асуджаны да 3 гадоў выхаваўчай калоніі па справе аб „берасцейскіх беспарадках” у жніўні мінулага году. Узяты пад варту пасля абвяшчэння прысуду.
Эдуард Кудзінюк – таксама непаўнагадовы. Асуджаны да 3 гадоў выхаваўчай калоніі па той жа справе, зараз знаходзіцца пад вартай.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце