Уладзімір Ушакоў: Салідарнасць украінскіх тэатральных колаў з беларусамі – уражвае



Салідарнасць творчая, міжнародная. Беларускія тэатральныя колы ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі таксама сутыкнуліся з цяжкасці. Дарагія сябры, тэатр часова прыпыніў працу. Апошняе паведамленне на сайце Сучаснага мастацкага тэатра, творчай пляцоўкі беларускай сталіцы. Праект давялося закрываць пад ціскам уладаў, спачатку творчая група далучылася да агульнанацыянальных забастовак, пазней затрымлівалі некаторых актораў.

Пад ціскам стваральнік і кіраўнік Уладзімір Ушакоў выехаў ва Украіну, дзе працягвае свае праекты, як кажа – салідарнасць украінскіх тэатральных колаў з беларусамі – уражвае:

– Мяне падтрымаў Саюз тэатральных дзеячаў, падтрымаў Малады тэатр. Гэта людзі, якія дастаткова шмат зрабілі для ўкраінскага тэатра і цяпер дапамагаюць беларускаму тэатру. Ёсць падтрымка сярод артыстаў і людзей, з якімі я сустракаюся. Яны вельмі добра нас разумеюць, бо ў людзей за плячыма Майдан, яны разумеюць, што сёння праходзіць наша краіна, які этап ідзе і якое бязмежжа творыцца ў Беларусі.

Сучасныя мастацкі тэатр, адзін з самых маладых тэатраў Беларусі. Адкрыўся тэатр 25 верасня ў 2004 года, яго заснавальнік – тэатральны прадзюсар і актор Уладзімір Ушакоў. СМТ – гэта еўрапейскі тэатр, які спалучае ў сабе традыцыі і навацыі сучаснага тэатральнага мастацтва.

Ці Уладзімір Ушакоў у Кіеве надалей застаецца беларускім рэжысёрам? Адказ на гэта пытанне ў праекце „Месца для прэсы” а 21.30 паводле беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя